Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2021, 18:10

Беларускія спартсмены прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Токіа

23 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Токіа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чарговасць выхаду каманд на дарожкі стадыёна вызначалася па японскім алфавіце. Адкрылі шэсце алімпійцы Грэцыі. За імі выйшла каманда бежанцаў. Беларусы прайшлі за камандай Венесуэлы. Нагадаем, што ў Токіа выступяць 108 прадстаўнікоў нашай краіны ў 20 відах спорту. У ролі сцяганосцаў выступілі прадстаўніца стральбы з лука Ганна Марусава і плывец Мікіта Цмыг. Наступнымі выйшлі спартсмены з Беліза.

Замкнула парад шматлікая японская алімпійская дружына. Паводле даных арганізатараў, у парадзе прымалі ўдзел больш за 6 тыс. атлетаў і трэнераў, 900 прадстаўнікоў СМІ і 1500 супрацоўнікаў тэлебачання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі