Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 11:33

Беларускія самбісты заваявалі 21 узнагароду на Адкрытым Кубку Еўропы

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія самбісты заваявалі 21 узнагароду на Адкрытым Кубку Еўропы на прызы Прэзідэнта Беларусі, які праходзіў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладальнікамі залатых медалёў на дыванах спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" сталі Уладзімір Жупікаў (вагавая катэгорыя 88 кг), Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг) і Алена Купава (54 кг). Серабро заваявалі Анфіса Капаева (50 кг), Яна Бяганская (65 кг) і Настасся Падалячына (59 кг). На трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняліся Уладзіслаў Саяпін (71 кг), Яўген Ільюхін (88 кг), Дзмітрый Хахлоў (звыш 98 кг), Павел Гладкіх (64 кг), Эдуард Кутцо (79 кг), Сяргей Лясак (98 кг), Ангеліна Пірская, Настасся Скварцова (абедзве - 72 кг), Настасся Грышчанка, Валерыя Хрушчова (абедзве - звыш 80 кг); баявое самба - Яўген Міхно (64 кг), Валянцін Наталевіч (98 кг), Сяргей Капулаў, Васіль Астапец (абодва - 71 кг) і Дзяніс Ігнацюк (звыш 98 кг).

У турніры прымалі ўдзел 140 спартсменаў з 11 краін: Беларусі, Расіі, Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Малдовы, Туркменістана і Таджыкістана.

У статусе Адкрытага Кубка Еўропы турнір самбістаў у Мінску праводзіўся ўпершыню. Раней ён праходзіў як адкрыты чэмпіянат Беларусі, этап Кубка свету і міжнародны турнір катэгорыі А на прызы Прэзідэнта Беларусі. У гэтым годзе спаборніцтвы праходзяць 26-ы раз, першыя адбыліся ў 1997 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі