Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2022, 13:06

Беларускія прызёры пекінскіх Гульняў акажуць дапамогу юным спартсменам

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заўтра, у дзень афіцыйнага адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, стартуе сёмы этап праекта "Алімпійскі выбар", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

У час гэтай акцыі кожны чэмпіён і прызёр Алімпійскіх гульняў з ліку зборнай каманды Беларусі зможа выбраць спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову, якой Прэзідэнцкі спартыўны клуб акажа бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі і правядзення спаборніцтваў, а таксама ўдзелу ў іх. Сума фінансавай дапамогі будзе залежаць ад занятага спартсменам месца і складзе: за першае месца - Br25 тыс., за другое Br20 тыс., за трэцяе - Br15 тыс.

"Алімпійскі выбар" - гэта сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту і турызму Беларусі па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне. Гэта дабрачынная акцыя праходізць з Алімпіяды-2012 у Лондане. Затым адбыліся Гульні ў Сочы (2014), Рыа-дэ-Жанэйра (2016), Пхёнчхане (2018), Токіа (2021), а таксама II Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў Мінску ў 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі