Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2021, 15:37

Беларускія майстры настольнага тэніса прадаўжаюць барацьбу за пуцёўкі на Алімпіяду

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У катарскай Досе пачаўся сусветны кваліфікацыйны турнір, на якім разыгрываюцца пуцёўкі ў адзіночны разрад спаборніцтваў па настольным тэнісе Алімпійскіх гульняў у Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе мужчынскіх спаборніцтваў беларус Аляксандр Ханін (154-ы нумар сусветнага рэйтынгу) упэўнена перамог катарскага спартсмена Махамеда Абдулвахаба (368) - 4:0, а ў другім матчы з такім жа "сухім" рахункам быў пераможаны чэх Павел Сіручак (51). Сёння сапернікам Аляксандра Ханіна будзе венгр Адам Судзі (115). Планавалася, што ў Досе выступіць і лідар беларускай зборнай Уладзімір Самсонаў (27), аднак ён зняўся з турніру з-за траўмы і плануе прабівацца на Гульні ў Токіа праз еўрапейскую кваліфікацыю, якая пройдзе з 21 па 25 красавіка ў Партугаліі.

У жаночым турніры паспяхова стартавала беларуска Надзея Багданава (104). У першым крузе яна ўступала ўкраінцы Ганне Гапонавай (69) з лікам 0:3, але затым здолела змяніць ход сустрэчы і, выйграўшы чатыры сэты запар, перамагла з рэзультатам 4:3. У другім паядынку Надзея Багданава з аналагічным лікам перамагла сербскую спартсменку Сабіну Суржан (137). Сёння беларуска сустрэнецца з расіянкай Палінай Міхайлавай (46). Яшчэ адна беларуская тэнісістка Дар'я Трыгалас (102) стартавала з упэўненай вікторыі над кенійскай спартсменкай Лідзіяй Сетэй - 4:0, а затым з такім жа рэзультатам прайграла прадстаўніцы Манака Ян Сяа Сінь (44) і завяршыла выступленне ў сталіцы Катара.

У сусветнай алімпійскай кваліфікацыі прымаюць удзел 73 мужчыны, з якіх пуцёўкі ў Токіа атрымаюць чатыры чалавекі. З 60 жанчын білеты на Гульні ў японскую сталіцу змогуць заказаць пяць спартсменак. Спаборніцтвы ў Досе завершацца 17 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі