Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2020, 15:45

Беларускія лёгкаатлеткі занялі два другія месцы на турнірах у Францыі і Германіі

10 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі Хрысціна Ціманоўская і Алена Пасечнік заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды на міжнародных турнірах па лёгкай атлетыцы, якія прайшлі ў Францыі і Германіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Хрысціна Ціманоўская на спаборніцтвах Meeting Metz Moselle Athlelor прабегла дыстанцыю 60 м за 7,28 сек. і размясцілася на другой пазіцыі падагульняючага пратакола. Лепшы рэзультат паказала прадстаўніца Гамбіі Джына Бас (7,21 сек.). Трэцяе месца заняла спартсменка з Балгарыі Іна Яфцімава (7,41 сек.).

Яшчэ адна беларуска, якая выступае ў штурханні ядра, Алена Пасечнік на спаборніцтвах у нямецкім горадзе Засніц таксама заваявала сярэбраны медаль. Беларуска адправіла снарад на 18 м. Залатая ўзнагарода на рахунку прадстаўніцы Ямайкі Даніэль Томас-Дод (18,31 м). На трэцюю прыступку п'едэстала гонару падымалася Джулія Рытэр з Германіі - 17,11 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі