Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2019, 16:06

Беларускія клубы згуляюць у еўракубкавых турнірах па індорхакеі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія каманды - мужчынская "Мінск-1" і жаночая "Рытм "(Гродна) - згуляюць у еўракубкавых турнірах па індорхакеі 15-17 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі хакея на траве.

Матчы мужчынскіх каманд адбудуцца ў Вене. Сапернікамі беларусаў у квартэце B стануць аўстрыйскі "Армінен", бельгійскі "Рэсінг" і "Дынама-Будаўнік" з Екацярынбурга. У папярэдняй групе А сустрэнуцца нямецкі "Гамбург", шведскі "Партыль", швейцарскі "Ротвайс" і галандскі "Амстэрдамсэ".

Турнір сярод жаночых каманд пройдзе ў Гамбургу. Беларускі сустрэнуцца з украінскай "Сумчанкай", расійскім клубам "Дынама-Электрасталь" і "Альстэрам" з Германіі. У другім квартэце згуляюць "Ватэрлоа Дак" з Бельгіі, галандскі "Ларэн", швейцарскі "Ротвайс" і іспанскі "Кампа".

Еўракубкі маюць асаблівую сістэму налічэння ачкоў: за перамогу каманда атрымлівае 5 балаў, за нічыю - 2, за паражэнне з розніцай меншай за два мячы - 1 ачко, за пройгрыш з розніцай большай за два мячы ачкі не налічваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі