Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2022, 13:22

Беларускія канькабежкі занялі 7-е месца ў алімпійскім камандным турніры

15 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускія канькабежкі занялі 7-е месца ў жаночым камандным турніры пекінскай Алімпіяды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Марына Зуева, Яўгенія Вараб'ёва і Кацярына Слоева ў сваім заключным забегу паказалі рэзультат 3 мін. 01,19 сек., апярэдзіўшы саперніц з Польшчы роўна на дзве секунды. Чэмпіёнкамі сталі канадскія спартсменкі, якія ўстанавілі новы алімпійскі рэкорд - 2 мін. 53,44 сек. Серабро ў каманды Японіі, бронза ў актыве зборнай Нідэрландаў.

У спаборніцтвах мужчынскіх каманд алімпійскае золата выйгралі канькабежцы Нарвегіі, на другой пазіцыі расіяне, бронзу заваявалі спартсмены ЗША.

Удзельнікам канькабежнага алімпійскага турніру засталося разыграць тры камплекты ўзнагарод. У чацвер, 17 лютага, жанчыны вызначаць прызёраў на дыстанцыі 1000 м, 18 лютага на гэтай жа дыстанцыі за медалі паспаборнічаюць мужчыны, а 19 лютага пройдуць мас-старты ў жанчын і мужчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі