Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2020, 10:38

Беларускія гандбалісткі трапілі ў першую карзіну жараб'ёўкі кваліфікацыі ЧС-2021

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі зборнай Беларусі сёння даведаюцца, хто будзе іх саперніцамі па першым кваліфікацыйным этапе жаночага чэмпіянату свету 2021 года. Жараб'ёўка груп пройдзе ў Вене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Томажа Чатара пасеяна ў першую карзіну разам з гандбалісткамі Аўстрыі, Славакіі, Паўночнай Македоніі і Турцыі. Склады астатніх карзін:

2 - Украіна, Італія, Швейцарыя, Ісландыя, Партугалія;

3 - Літва, Фарэрскія астравы, Косава, Ізраіль, Фінляндыя;

4 - Грэцыя, Люксембург.

Удзельнікі першага раўнда кваліфікацыі будуць падзелены на дзве групы па чатыры каманды і тры - па тры. Спаборніцтвы пройдуць у канцы лістапада або ў пачатку снежня 2020 года ў фармаце аднакругавых турніраў у кожнай групе, гаспадары якіх будуць вызначаны пасля сённяшняй жараб'ёўкі. Па выніках групавога этапу па дзве лепшыя зборныя з пяці груп выйдуць у плэй-оф, дзе да іх далучацца яшчэ 10 каманд, якія будуць удзельнічаць у чэмпіянаце Еўропы ў снежні 2020 года. Паядынкі накаўт-раўнда ЧС-2021 намечаны на красавік, а фінальны этап 25-га па ліку жаночага сусветнага гандбольнага форуму з удзелам 32 зборных з усёй планеты пройдзе ў пачатку снежня 2021 года ў Іспаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі