Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 кастрычніка 2021, 15:51

Беларускія гандбалісткі стартуюць у адборы на ЧЕ-2022

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе стартавы матч кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы супраць дружыны Нідэрландаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі гандбола.

У складзе беларускай каманды, галоўным трэнерам якой з'яўляецца Аляксандр Сыцько, наступныя ігракі:

варатары: Юлія Кунцэвіч ("Гомель") і Валянціна Вайтулевіч ("Лада", Расія);

левыя крайнія: Наталля Коціна ("Гомель") і Яна Сотнікава (БНТУ-БелАЗ);

правая крайняя Яніна Елісеева (БНТУ-БелАЗ);

лінейныя: Ірына Шынкарук ("Бярэсце"), Ірына Мокат (БНТУ-БелАЗ) і Настасся Лобач (без клуба);

левыя паўсярэднія: Карына Ежыкава ("Дэбрэцэн", Венгрыя) і Лілія Арцюховіч (БНТУ-БелАЗ);

правыя паўсярэднія: Наталля Васілеўская ("Бузэу", Румынія), Ульяна Петрачкова (БНТУ-БелАЗ);

разыгрываючыя: Дзіяна Ільіна ("Подраўка", Харватыя), Таццяна Самсонава ("Гомель"), Дар'я Вакуліч (БНТУ-БелАЗ).

Матч будуць абслугоўваць суддзі з Румыніі Міхай Марыян Пырву і Раду Міхай Патырніке. Дэлегат ЕГФ - Пауль Нэсер (Люксембург).

Гульня пройдзе на арэне "Топспорт цэнтрум" у горадзе Алмерэ.

Пачатак у 19.00 па мінскім часе. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі