Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 снежня 2020, 13:08

Беларускія футбалісткі прайгралі Уэльсу ў кваліфікацыі ЧЕ

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі прайгралі чарговы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваё пятае паражэнне ў кваліфікацыйнай групе С беларускі пацярпелі ў Ньюпорце ад зборнай Уэльса - 0:3. У першай палавіне сустрэчы ў гаспадынь вызначыліся Наташа Хардзінг і Рэйчэл Роу, а пасля перапынку Джэсіка Фішлак з пенальці забіла трэці мяч. У іншым паядынку футбалісткі Паўночнай Ірландыі разграмілі на сваім полі аўтсайдара гэтай групы каманду Фарэрскіх астравоў з лікам 5:1. У цяперашнім адборачным турніры ў актыве зборнай Беларусі толькі дзве вікторыі ў матчах з Фарэрамі - 6:0 (дома) і 2:0 (у гасцях). У астатніх сустрэчах беларускі пацярпелі паражэнні: ад Нарвегіі - 1:7 (дома), Уэльса - 0:1 (дома), Паўночнай Ірландыі - 0:1 (дома) і 2:3 (у гасцях).

Турнірнае становішча ў групе С: Нарвегія - 18 балаў (6 матчаў), Уэльс - 14 (8), Паўночная Ірландыя - 14 (8), Беларусь - 6 (7), Фарэрскія астравы - 0 (7). Нарвежкі выйшлі ў фінальную частку.

У фінальную стадыю жаночага кантынентальнага першынства выходзяць пераможцы дзевяці кваліфікацыйных груп, а таксама тры лепшыя каманды, якія занялі другія месцы. Яшчэ тры пуцёўкі ў матчах плэй-оф разыграюць астатнія шэсць зборных, якія фінішуюць другімі ў сваіх групах. Акрамя нарвежак пуцёўкі ў фінал ужо заваявалі футбалісткі Бельгіі, Германіі, Даніі, Нідэрландаў, Ісландыі, Нарвегіі, Францыі і Швецыі. У стыкавых сустрэчах згуляюць каманды Паўночнай Ірландыі, Украіны і Расіі.

Першапачаткова фінальны турнір павінен быў адбыцца летам 2021 года, але ў сувязі з пандэміяй COVID-19 было вырашана перанесці яго на год. Плануецца, што фінальная стадыя жаночага Еўра пройдзе на англійскіх футбольных арэнах з 6 па 31 ліпеня 2022 года. Беларускія футбалісткі яшчэ ні разу не выходзілі ў фінальную стадыю чэмпіянатаў свету і Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі