Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2022, 16:00

Беларускія фрыстайлісты занялі шостае месца ў камандным турніры на Алімпіядзе

10 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускія фрыстайлісты не змаглі выйсці ў фінал каманднага турніру па лыжнай акрабатыцы на Гульнях у Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе беларускага трыа выступалі Ганна Гуськова, Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік. У першым раўндзе кожны з акрабатаў выканаў па адным скачку, агульная сума беларусаў склала 273,67 бала, што стала горшым рэзультатам сярод шасці зборных, якія стартавалі. Ад прахаднога чацвёртага месца, якое занялі швейцарцы, Гуськову, Гладчанку і Гусціка аддзялілі 26,95 ачка. Таксама ў фінал кваліфікаваліся каманды Кітая, ЗША і Канады.

Медалі ў гэтай дысцыпліне лыжнай акрабатыкі разыгрываюцца на Алімпійскіх гульнях упершыню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі