Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены пачалі выступленні на чэмпіянаце свету па скачках на батуце 2025 года ў іспанскай Памплоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першым відам праграмы планетарнага форуму стала кваліфікацыя ў змешаных сінхронных скачках. Удзел у адборы прыняў 31 дуэт з 20 краін, у тым ліку дзве беларускія пары. Кацярына Яршова і Станіслаў Яскевіч набралі 51,370 бала і занялі другое месца, размясціўшыся ўслед за японцамі Хікару Моры і Юсеі Мацумота (51,990). Яна Лебедзева і Іван Літвіновіч замкнулі тройку з рэзультатам 51,100 бала. У наступны круг прайшлі 16 лепшых дуэтаў.
Паўфінал у змешаных сінхронных скачках адбудзецца 7 лістапада, разам з беларусамі барацьбу за пуцёўкі ў фінал павядуць спартсмены з Японіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Новай Зеландыі, Азербайджана, Кітая, Нідэрландаў, Чэхіі, ЗША, Германіі і Украіны. Медалі ў гэтай дысцыпліне будуць разыграны ў суботу. 6 лістапада на чэмпіянаце свету пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў мужчынскіх і жаночых індывідуальных скачках.-0-