Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2022, 10:27

Беларускія біятланісты заваявалі серабро ў эстафеце на чэмпіянаце Расіі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цюмені 3 красавіка завяршыўся чэмпіянат Расіі па біятлоне, у якім прымалі ўдзел і беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным відзе праграмы - мужчынскай эстафетнай гонцы 4х7,5 км - зборная Беларусі, за якую выступалі Ілья Аўсеенка, Дзмітрый Лазоўскі, Іван Тулацін і Мікіта Лабастаў, заваявала сярэбраны медаль. На другую прыступку п'едэстала гонару беларусаў літаральна "зацягнуў" фінішор Мікіта Лабастаў, які выдатна прабег свой этап і ледзь не дагнаў лідара Мікіту Поршнева. У выніку беларусы ўступілі ўсяго 6,1 сек. пераможцу - першай камандзе Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, рэзультат якой 1 гадз 18 мін. 07,9 сек. Бронза дасталася біятланістам Цэнтральнай федэральнай акругі (+32,2 сек.).

Да гэтага беларускія біятланісты Ірына Лешчанка, Ганна Сола, Дзмітрый Лазоўскі і Мікіта Лабастаў выйгралі змешаную эстафету расійскага першынства. У гэтай дысцыпліне лепшым у беларускай камандзе таксама стаў Мікіта Лабастаў, які на заключным этапе абышоў усіх канкурэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі