Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія баскетбалісты прайгралі Даніі ў кваліфікацыі да ЧЕ-2021

Спорт 14.09.2018 | 13:34
У час матчу
У час матчу

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па баскетболе прайграла на сваёй пляцоўцы ў Мінску Даніі з лікам 94:98 (24:24, 20:16, 15:7, 11:23, 12:12, 12:16) у другім раўндзе кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2021 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для вызначэння пераможцы, акрамя асноўнага часу сустрэчы, давялося правесці два дадатковыя перыяды. Упартай атрымалася першая чвэрць праведзенай у Falcon club гульні. Датчане не ўступалі гаспадарам у хуткіх атаках і нават лідзіравалі ў ліку. Усё змянілася пасля таго, як падапечныя Аляксандра Круцікава пачалі больш надзейна дзейнічаць у абароне, а пад чужым шчытом - усё больш давяраць завяршальны кідок Арцёму Парахоўскаму. Госці змянілі ход падзей на пляцоўцы за пяць мінут да завяршэння трэцяга перыяду. У выніку асноўны час матчу завяршыўся ўнічыю - 70:70. У дадатковыя пяць мінут датчане ўступалі, але адначасова з сірэнай ім удалося разыграць камбінацыю, якую трохачковым кідком завяршыў Ёнас Зохорэ - 82:82. На эмоцыях госці правялі другі авертайм і дабіліся сенсацыйнай перамогі - 98:94. Самымі рэзультатыўнымі баскетбалістамі сталі Віталь Лютыч (22 ачкі), у датчан - Габрыэль Лундберг (27 балаў).

У другім раўндзе кваліфікацыі падапечныя Аляксандра Круцікава 29 лістапада згуляюць на выездзе са Швецыяй. Далей 2 снежня правядуць матч у Даніі, а 24 лютага 2019 года ў Мінску прымуць "Трэ крунур".

Усяго ў другім адборачным раўндзе прымуць удзел 12 каманд (4 групы па 3 дружыны). Па яго выніках у трэці круг кваліфікацыі Еўрабаскета-2021 пройдуць чатыры зборныя, якія зоймуць першыя месцы ў сваіх групах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).