Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2019, 12:43

Беларускія баскетбалісты перамаглі ірландцаў на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) атрымалі другую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В, які праходзіць у партугальскім Матазіньюшы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 3-га тура папярэдняй групы А беларусы ўпэўнена перайгралі равеснікаў з Ірландыі з лікам 81:59 (33:17, 13:9, 23:16, 12:17). Падапечныя Віталя Маклакова на працягу ўсёй гульні мелі значную перавагу і без праблем перамаглі аўтсайдара групы. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Вадзім Стубеда, у актыве якога 20 ачкоў. Да гэтага зборная Беларусі адолела Ісландыю (79:74) і ўступіла Венгрыі - 51:63.

Сёння беларускія баскетбалісты завершаць першы этап сустрэчай з расіянамі, якія атрымалі 3 вікторыі ў трох праведзеных матчах. Турнірнае становішча: Расія - 6 ачкоў (3 матчы), Венгрыя - 5 (3), Беларусь - 5 (3), Ісландыя - 4 (3), Ірландыя - 4 (4).

У астатніх групах становішча каманд такое:

В - Чэхія - 6 (3), Балгарыя - 6 (3), Албанія - 5 (4), Фінляндыя - 4 (3), Румынія - 3 (3);

С - Грузія - 8 (4), Нідэрланды - 7 (4), Эстонія - 7 (4), Швецыя - 5 (4), Косава - 4 (4), Арменія - 4 (4);

D - Партугалія - 6 (3), Бельгія - 6 (3), Славакія - 4 (3), Паўночная Македонія - 4 (3), Люксембург - 4 (4).

Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды з кожнай групы прадоўжаць барацьбу ў чвэрцьфінале. У элітны дывізіён маладзёжнага кантынентальнага першынства выйдуць 3 прызёры турніру ў Партугаліі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі