Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 кастрычніка 2021, 09:30

Беларускія баскетбалісткі ўзялі серабро турніру Skills Challenge

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі юнацкай зборнай Беларусі (U-15) сталі сярэбранымі прызёрамі конкурсу баскетбольнага майстэрства Skills Challenge, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

28 кастрычніка ў вырашальным завочным процістаянні сусветнага фіналу юныя падапечныя Таццяны Цырулёвай і Юліі Шчарбаковай уступілі ізраільскім равесніцам - 130:111. У заключным этапе спаборніцтваў - эстафеце - у складзе беларускай каманды выступалі Настасся Аўсіевіч, Марыя Ляскоўская, Дзіяна Ліндэрава, Яна Барысевіч і Аляксандра Палубак. На папярэдніх стадыях у зборнай Беларусі таксама гулялі Ксенія Сокальская, Лізавета Грышкевіч, Марта Супрун і Соф'я Каменева.

Услед за беларускімі дзяўчатамі фінішавалі кітаянкі, якія заваявалі бронзавыя ўзнагароды.

Сусветны конкурс баскетбольнага майстэрства Skills Challenge быў арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй баскетбола (ФІБА) у якасці замены юнацкіх чэмпіянатаў у сувязі з пандэміяй COVID-19.

У бягучым годзе турнір складаўся з двух этапаў - рэгіянальных спаборніцтваў і фіналу. У маі ў адборачных спаборніцтвах прынялі ўдзел 106 каманд з 55 нацыянальных федэрацый з усяго свету. Потым у кастрычніку па выніках кваліфікацыйнага раўнда ў барацьбу за ўзнагароды ўступілі 32 каманды хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх і беларусы. На жаль, нашы юнакі не змаглі пераадолець групавы бар'ер. Дзяўчаты на шляху да вырашальнай сустрэчы ў завочных баталіях былі мацнейшыя за зборныя Камеруна, Сурынама, Ірана, Літвы і Польшчы, уступіўшы толькі аўстралійкам і ў фінале ізраільцянкам.

Сістэма правядзення Skills Challenge простая: кожная каманда праходзіць этапы эстафеты, пасля чаго відэазапіс адразу адпраўляецца ў ФІБА для вызначэння якасці і хуткасці праходжання выпрабавання. За парушэнні і недакладнасці налічваюцца штрафныя ачкі, а пераможцам становіцца калектыў, у якога іх менш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі