Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лістапада 2021, 10:25

Беларускія баскетбалісткі сёння даведаюцца саперніц па кваліфікацыі ЧС-2022

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У швейцарскай Жэневе сёння пройдзе жараб'ёўка адборачнага турніру жаночага чэмпіянату свету па баскетболе 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Беларусі трапіла ў трэцюю карзіну пасеву разам з камандамі Бразіліі, Расіі і Нігерыі. Іх сапернікамі стануць прадстаўнікі астатніх карзін: 1 - Аўстралія, Канада, Францыя, ЗША; 2 - Бельгія, Японія, Сербія, Кітай; 4 - Рэспубліка Карэя, Пуэрта-Рыка, Боснія і Герцагавіна, Малі. Матчы кваліфікацыі сусветнага першынства пройдуць з 10 па 13 лютага 2022 года. Два турніры прыме сербскі Бялград, па адным адбудуцца ў японскай Осацы і ў Вашынгтоне.

Фінальная стадыя 19-га па ліку жаночага планетарнага форуму пройдзе на арэнах Аўстраліі з 22 верасня па 1 кастрычніка 2022 года. Месцы ў фінале ўжо маюць аўстралійскія баскетбалісткі і зборная ЗША, якая стала пераможцам Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Беларускія баскетбалісткі дэбютавалі на чэмпіянаце свету ў 2010 годзе ў Чэхіі і адразу занялі высокае 4-е месца, уступіўшы ў паядынку за бронзу камандзе Іспаніі (68:77). У 2014 годзе ў Турцыі беларускі выйшлі з папярэдняй групы, але ў 1/8 фіналу прайгралі кітаянкам (67:72) і занялі 10-е падагульняючае месца. Дзеючым чэмпіёнам планеты з'яўляецца зборная ЗША, якая ў 2018 годзе ў Іспаніі перамагла ў фінальным паядынку каманду Аўстраліі з лікам 73:56. У матчы за бронзу іспанкі абыгралі бельгіек - 67:60. У актыве амерыканак дзесяць чэмпіёнскіх тытулаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі