Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2021, 11:27

Беларускі заваявалі бронзу на юнацкім Кубку Еўропы па баскетболе 3х3

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі сталі бронзавымі прызёрамі юнацкага Кубка Еўропы па баскетболе 3х3, які праходзіў у Лісабоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за бронзавыя ўзнагароды зборная Беларусі (U-17) ва ўпартай барацьбе атрымала перамогу над украінскімі равесніцамі з лікам 15:10. На першым этапе спаборніцтваў у партугальскай сталіцы падапечныя Андрэя Навойчыка перамаглі каманду Ізраіля (16:9) і ўступілі баскетбалісткам Нідэрландаў (11:14). У чвэрцьфінале беларускі ўзялі верх над расіянкамі з рэзультатам 16:9, а ў паўфінальным матчы ўступілі іспанскай зборнай - 11:16. У складзе беларускай дружыны выступалі Кацярына Новік, Паліна Касцюкавец, Паліна Верабей і Яўгенія Бярнацкая. У гульні за першае месца іспанкі ўпэўнена перайгралі каманду Германіі з лікам 15:7. Па выніках спаборніцтваў Кацярына Новік увайшла ў сімвалічную зборную туніру.

Мужчынская зборная Беларусі дабралася да чвэрцьфіналу турніру, у якім у драматычнай канцоўцы з мінімальным адставаннем уступіла камандзе Украіны - 17:18, заняўшы шостае падагульняючае месца. Пад кіраўніцтвам Аляксея Лашкевіча ў Лісабоне гулялі Ілья Мілашэўскі, Данііл Каско, Іван Балдуеў, Аляксей Шаўчэнка і Міхаіл Галубко. У фінальным паядынку за галоўны прыз украінцы ўступілі славенцам - 14:19, а ў матчы за бронзавыя медалі венгерскія баскетбалісты абыгралі партугальцаў з лікам 16:12.

Акрамя бронзы ў Лісабоне, у гэтым сезоне беларускія каманды па баскетболе 3х3 заявалі яшчэ тры ўзнагароды. У канцы жніўня ў венгерскім Дэбрэцэне мужчынская юніёрская зборная Беларусі (U-18) стала бронзавым прызёрам Кубка свету, а ў пачатку верасня юнакі і дзяўчаты заваявалі сярэбраныя медалі на І Гульнях краін СНД у расійскай Казані.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі