Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2019, 18:24

Беларускі трэнер Эдуард Занкавец узначаліў ХК "Дынама Санкт-Пецярбург" з ВХЛ

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец назначаны галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама Санкт-Пецярбург". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце піцерскай каманды, паведамляе БЕЛТА.

"Дынама" выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе расійскага першынства. У бягучым сезоне дынамаўцы фінішавалі на 14-м месцы ў рэгулярным чэмпіянаце ВХЛ, а ў першым раўндзе Кубка Пятрова ўступілі нафтакамскаму "Торасу" ў серыі да трох перамог 2:3. У якасці іграка Эдуард Занкавец выступаў за мінскае "Дынама", омскі "Авангард" і ніжагародскае "Тарпеда", а таксама ў клубах Германіі і Фінляндыі. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ён згуляў на дзвюх Алімпіядах.

Трэнерскую кар'еру Эдуард Занкавец пачаў у мінскім "Дынама", затым працаваў галоўным трэнерам нацыянальных зборных Беларусі і Казахстана, узначальваў казахстанскі "Барыс" і славацкі "Слован", які пакінуў у 2018 годзе. Таксама ён працаваў у якасці памочніка галоўнага трэнера ў "Авангардзе" і піцерскім СКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі