Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2020, 17:40

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў падняўся на 71-е месца ў сусветным рэйтынгу

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ягор Герасімаў падняўся з 90-га на 71-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР). Гэта пакуль яго найвышэйшая пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зрабіць скачок адразу на 19 пазіцый Ягор Герасімаў змог дзякуючы паспяховаму выступленню на турніры ў індыйскай Пуне, дзе ён дайшоў да фіналу. Цяпер у актыве 27-гадовага беларуса 764 заліковыя балы. Ілья Івашка мае 369 ачкоў і знаходзіцца на 148-м месцы, ва Уладзіміра Ігнаціка 103 балы і 360-я пазіцыя.

Узначальвае абноўлены рэйтынг АТР серб Новак Джокавіч (9720 ачкоў), другім ідзе іспанец Рафаэль Надаль (9395), трэцяе месца ў швейцарца Роджэра Федэрэра (7130).

На першай пазіцыі рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) па-ранейшаму аўстралійка Эшлі Барці (8367), на другім месцы румынка Сімона Халеп (6101), трэці радок у чэшкі Караліны Плішкавай (5290).

Беларускія тэнісісткі засталіся на сваіх ранейшых пазіцыях: Арына Сабаленка займае 13-е месца, маючы 2820 ачкоў, Вікторыя Азаранка цяпер знаходзіцца на 53-й пазіцыі (1051), Аляксандра Сасновіч займае 113-е месца (577), Вольга Гаварцова на 187-м радку (312). На мінулым тыдні беларускія тэнісісткі ў складзе нацыянальнай зборнай выйгралі ў Гаазе ў каманды Нідэрландаў (3:2) і прабіліся ў фінальны этап Кубка Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі