Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2021, 12:45

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка падняўся на 89-е месца ў рэйтынгу АТР

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка падняўся на 89-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Ілья Івашка займаў 91-е месца, а пасля выхаду ў 1/8 фіналу турніру ў швейцарскай Жэневе перамясціўся на два радкі ўверх, набраўшы 855 ачкоў. Сёння ён стартуе ў кваліфікацыі другога ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце Францыі. Першым сапернікам беларускага тэнісіста на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" будзе расіянін Андрэй Кузняцоў, які займае 448-е месца ў рэйтынгу АТР. Яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў займае 78-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, маючы ў сваім актыве 937 ачкоў.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 063 ачкі.

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9793.

3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9630.

4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 8445.

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7500.

6. Аляксандр Звераў (Германія) - 6990.

7. Андрэй Рублёў (Расія) - 6090.

8. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5605.

9. Матэа Берэціні (Італія) - 3958.

10. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3465.

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Арына Сабаленка засталася на 4-м месцы, набраўшы 6195 ачкоў. Астатнія вядучыя беларускія тэнісісткі таксама засталіся на ранейшых пазіцыях: Вікторыя Азаранка - 16-е (3526 ачкоў), Аляксандра Сасновіч - 103-е (788), Вольга Гаварцова - 138-е (586). 21-гадовая Юлія Гатоўка паднялася з 284-га на 280-е месца, набраўшы 238 ачкоў. Сёння яна правядзе паядынак турніру ў французскім Страсбургу супраць прадстаўніцы Бельгіі Марыны Занеўскай (259-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Першай саперніцай Вольгі Гаварцовай у кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі будзе паўднёвакарэйская тэнісістка Хан На-Лэ (228).

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 10 175 ачкоў.

2. Наомі Осака (Японія) - 7461.

3. Сімона Халеп (Румынія) - 6520.

4. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6195.

5. Сафія Кенін (ЗША) - 5865.

6. Эліна Світоліна (Украіна) - 5835.

7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5265.

8. Серэна Уільямс (ЗША) - 4821.

9. Іга Свёнтэк (Польшча) - 4435.

10. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4345.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі