Фота з архіва
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Эрык Аруцюнян пераможна стартаваў у кваліфікацыі турніру ATP Challenger-100 у амерыканскім Су-Фолсе з прызавым фондам $160 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Аруцюнян, які займае 547-е месца ў сусветным рэйтынгу, усяго за гадзіну ўпэўнена абыграў у дзвюх партыях аргенцінца Дантэ Тэрама - 6:1, 6:3. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку гэтых спаборніцтваў сапернікам беларускага тэнісіста будзе прадстаўнік Канады Нікалас Арсено, які знаходзіцца на 516-й пазіцыі ў рэйтынгу ATP.
Турнір у Су-Фолсе завершыцца 26 кастрычніка.-0-