Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2022, 13:16

Беларускі не трапілі на подыум вялікага мас-старту на Кубку СБР

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісткі засталіся без узнагарод у апошняй гонцы Кубка СБР - вялікім мас-старце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшай з беларусак стала Дзінара Алімбекава, якая заняла пятае месца. Спартсменка дапусціла па адным промаху на першым і чацвёртым агнявых рубяжах. Пераможцы гонкі - Вікторыі Сліўко з Тюценскай вобласці Дзінара прайграла 41,3 сек. Другой да фінішу прыйшла Ларыса Кукліна, бронзу заваявала Ірына Казакевіч.

У вялікім мас-старце прынялі ўдзел яшчэ чатыры беларускі: Ірына Лешчанка фінішавала 10-й (3 промахі), Юлія Кавалеўская заняла 17-е месца (2), Адэліна Сабітава паказала 26-ы рэзультат (4), Дар'я Кудаева - 35-я (5). Усяго на старт гонкі выйшлі 48 дзяўчат.

Па выніках выступленняў на Кубку Саюза біятланістаў Расіі ва Уфе жаночая каманда Беларусі заваявала дзве ўзнагароды (1-0-1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі