Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2020, 17:12

Беларускі гандбаліст Іван Броўка завяршае кар'еру

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі гандбаліст Іван Броўка вырашыў завяршыць актыўную гульнявую кар'еру, але прадоўжыць работу ў мінскім СКА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З наступнага сезона Іван Броўка, якому нядаўна споўнілася 40 гадоў, будзе працаваць з маладымі гандбалістамі і зойме пасаду начальніка каманды БДУФК-СКА.

Іван Броўка пачаў прафесійную кар'еру ў 1997 годзе ў СКА. У 2000 годзе ён у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам кантынентальнага першынства, а таксама чэмпіёнам Еўропы па пляжным гандболе. Праз два гады Іван Броўка аказаўся лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, які чарговы раз выйграў у складзе роднага армейскага клуба. Пасля гэтага ён адправіўся ў запарожскі ЗТР, у якім тройчы стаў чэмпіёнам Украіны, а ў 2005-2011 гадах паспяхова выступаў у нямецкай бундэслізе за "Мельзунген". Вярнуўшыся дамоў, Іван Броўка быў у мінскім "Дынама", з якім таксама выйграў чэмпіянат і Кубак краіны. З 2014-га ён зноў выступаў за сталічны СКА.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Іван Броўка правёў 207 матчаў, закінуўшы 607 галоў, што з'яўляецца другім паказчыкам у гісторыі беларускага гандбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі