Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2020, 11:11

Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода заваяваў залаты медаль на ЧЕ ў Рыме

12 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Максім Нягода (вагавая катэгорыя 63 кг), які выступае ў грэка-рымскай барацьбе, заваяваў залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы, што праходзіць у італьянскім Рыме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Нягода паспяхова прайшоў скрозь сіта кваліфікацыйных паядынкаў кантынентальнага форуму. У фінальнай схватцы беларус перамог расіяніна Ібрагіма Лабазанава і падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару.

Бронзавыя медалі заваявалі венгерскі атлет Эрык Торба і прадстаўнік Украіны Ленур Тэміраў.

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы разлічвае як мінімум на чатыры ўзнагароды ў трох відах праграмы (грэка-рымскай, жаночай і вольнай).

Завершацца спаборніцтвы 16 лютага.

Беларуская дружына на чэмпіянаце Еўропы - 2019, які прайшоў у румынскім Бухарэсце, заваявала чатыры ўзнагароды. Сярэбраны медаль нацыянальнай камандзе прынёс прадстаўнік вольнага стылю Аляксандр Гуштын (97 кг), бронзу - Алі Шабанаў (86 кг). У жаночай барацьбе на трэцюю прыступку п'едэстала гонару паднімаліся Ксенія Станкевіч (50 кг) і Ванэса Каладзінская (53 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі