Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2022, 16:17

Беларускаму біятланісту Антону Смольскаму ўручаны сярэбраны медаль Алімпіяды

9 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. На арэне Zhangjiakou Medal Plaza адбылася цырымонія ўзнагароджання прызёраў мужчынскай індывідуальнай біятлоннай гонкі, прызёрам якой стаў і беларус Антон Смольскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі біятланіст, які ўчора ў выдатным стылі прайшоў дыстанцыю працягласцю 20 км, стаў уладальнікам сярэбранага медаля. Гэта першая ўзнагарода беларускай алімпійскай каманды на Гульнях у Пекіне. Золата заваяваў французскі біятланіст Кентэн Фіён Мае, бронзавы медаль у актыве нарвежца Іаханеса Бё. Узнагароды прызёрам уручылі член Міжнароднага алімпійскага камітэта вядомы французскі вясляр, алімпійскі чэмпіён Жан-Крыстоф Ралан і член выканкама Міжнароднага саюза біятланістаў Івар Лехатан са Славакіі. Акрамя медалёў чэмпіёну і прызёрам упершыню ў гісторыі былі ўручаны букеты кветак, звязаныя ўручную з кашміру, што адпавядае аднаму з галоўных прынцыпаў гэтых Гульняў - экалагічнасці і разумнага спажывання.

Учарашнюю самую складаную для біятланістаў гонку 25-гадовы ўраджэнец Капыльскага раёна правёў нібы на адным дыханні. Упершыню ў сваёй кар'еры Антон змог паразіць усе 20 мішэней на чатырох агнявых рубяжах у індывідуальнай гонцы. Менавіта дакладная стральба стала залогам яго сярэбранага поспеху на алімпійскай трасе ў Чжанцзякоу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі