Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2022, 16:50

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 турніру ў Санкт-Пецярбургу

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-500 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $703 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска, якая займае 71-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсэтавым паядынку польскую тэнісістку Магду Лінэт, у якой 45-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA - 7:5, 4:6, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 24 хвіліны. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе румынка Жаклін Крысціян (58-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У стартавым матчы парнага разраду беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян сустрэнуцца са славацка-нарвежскім тандэмам Вікторыя Кужмава / Ульрыке Эйкеры.

Спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбургу завершацца 13 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі