Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2019, 13:32

Беларуская грацыя Настасся Салас заваявала чатыры медалі на Гран-пры ў Ізраілі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Салас заваявала чатыры медалі на Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Халоне (Ізраіль), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольш высокага выніку мінчанка дабілася ў мнагабор'і, заняўшы першае месца - 80,300 бала. Другое і трэцяе месцы ў расіянак Настассі Гузянковай і Ірыны Аненкавай - па 80,200. У асобных відах Настасся Салас перамагла ў практыкаванні з мячом - 21,800 бала, са стужкай яна стала сярэбраным прызёрам - 19,300 бала, а пасля выступлення з булавамі заняла трэцяе месца - 21,100.

У групавых практыкаваннях у актыве беларускай каманды тры ўзнагароды. Сярэбранага медаля беларускі ўдастоіліся за выступленне з пяццю мячамі - 25,950, уступіўшы толькі Украіне - 26,100 бала. Таксама нашы грацыі ўзнімаліся на трэцюю прыступку п'едэстала гонару пасля кампазіцыі з трыма абручамі і булавамі, а таксама ў мнагабор'і.

Мастацкая гімнастыка ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. З 22 па 23 чэрвеня на памосце ў "Мінск-Арэне" будзе разыграна восем камплектаў узнагарод.

Білеты на маючы адбыцца спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш як у 300 кропках продажаў па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах. Акрамя таго, білеты можна набыць і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць ее па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by. На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць абсталяваны касы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі