Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуская грацыя Аліна Гарнасько заваявала бронзу на турніры ў Іспаніі

Спорт 04.04.2017 | 12:27
Аліна Гарнасько
Аліна Гарнасько

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская грацыя Аліна Гарнасько заваявала бронзавую ўзнагароду ў практыкаванні са стужкай на этапе Гран-пры ў іспанскай Марбельі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска змагла ўвайсці ў тройку прызёраў, набраўшы 17,500 бала. Перамагла ў гэтым відзе расіянка Аляксандра Салдатава - 19,200, якая заваявала золата і па выніках індывідуальнага мнагабор'я. Па суме выступлення ў чатырох відах Аліна Гарнасько заняла дзявятае месца. Не змагла выступіць у Марбельі лідар беларускай зборнай Кацярына Галкіна: яна вымушана была прапусціць этап Гран-пры з-за траўмы.

У спаборніцтвах юніёрак панавалі расійскія грацыі. Канкурэнцыю ім склала толькі беларуска Яна Стрыга. На яе рахунку серабро ў практыкаванні са стужкай, бронзавыя ўзнагароды ў практыкаваннях з мячом і булавамі, а таксама ў мнагабор'і.

Наступным значным этапам беларускай каманды па мастацкай гімнастыцы стане этап Кубка свету, які пройдзе з 7 па 9 красавіка ў італьянскім Пезара.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.