Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2020, 13:01

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава займае чацвёртае месца ў агульным заліку Кубка свету

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава пасля двух стартавых этапаў Кубка планеты ў фінскім Контыялахты займае чацвёртае месца ў агульным заліку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у актыве Дзінары Алімбекавай 151 ачко. Наперадзе яе алімпійская чэмпіёнка са Швецыі Ханна Эберг, у якой 204 заліковыя балы, на другой пазіцыі нарвежская спартсменка Мартэ Олсбю-Ройселан - 168 ачкоў, трэцяй ідзе шведка Іахана Скотхейм, якая набрала 152 балы. На двух стартавых кубкавых этапах заліковыя ачкі зарабілі яшчэ тры прадстаўніцы Беларусі: Алена Кручынкіна - 48 (27-е месца ў агульным заліку), Ірына Крыўко - 44 (29), Ганна Сола - 12 (54). У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае 8-е месца, набраўшы 1 281 ачко. Лідзіруе каманда Швецыі - 1 729 балаў, другой ідзе зборная Францыі - 1 559, на трэцім месцы біятланісткі Германіі - 1 498.

У мужчын наперадзе нарвежскі біятланіст Іаханес Бё, у якога 210 ачкоў, другая пазіцыя ў шведа Себасцьяна Самуэльсана - 175 заліковых балаў, трэцім ідзе ветэран славенскай каманды Якаў Фак, які набраў 152 ачкі. Лепшы з беларускіх біятланістаў Сяргей Бачарнікаў мае 59 ачкоў і займае 24-е месца. У Антона Смольскага 40 ачкоў (33-е месца), Максім Варабей набраў 31 бал (36), у Рамана Ялётнава 10 ачкоў (50). У заліку Кубка нацый беларуская зборная знаходзіцца на восьмай пазіцыі, маючы ў сваім актыве 1 216 ачкоў. Наперадзе біятланісты Нарвегіі - 1 742, на другой пазіцыі каманда Германіі - 1 548, трэцяе месца ў зборнай Швецыі - 1 512.

Трэці этап Кубка свету пройдзе з 11 па 13 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі