Сцяг Чацвер, 16 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2025, 12:35

Беларуска Перапехіна выйшла ў асноўную сетку юніёрскага Australian Open

Юлія Перапехіна. Фота pressball.by
Юлія Перапехіна. Фота pressball.by
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Юлія Перапехіна прабілася ў асноўны этап юніёрскага Australian Open у Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку кваліфікацыі 16-гадовая выхаванка мінскай СДЮШАР "Змена" перайграла ў дзвюх партыях венгерскую тэнісістку Міленду Біра - 6:4, 6:0. У першым кваліфікацыйным раўндзе Юлія Перапехіна таксама ў двух сэтах упэўнена перамагла ўкраінку Марыю Дробышаву - 6:2, 6:1. У мінулыя гады беларускія тенісісткі двойчы выйгравалі аўстралійскае першынство сярод дзяўчат - Вікторыя Азаранка (2005) і Вера Лапко (2016).

У галоўным турніры адкрытага чэмпіянату Аўстраліі яго дзеючая пераможца першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка заўтра правядзе паядынак 1/16 фіналу супраць дацкай тэнісісткі Клары Таўсан, якая займае 42-е месца ў сусветным рэйтынгу. У першым крузе Сабаленка выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс (81) - 6:3, 6:2, затым аказалася мацнейшай за іспанскую тэнісістку Джэсіку Бузас Манейра (54) - 6:3, 7:5. Арына Сабаленка выйгравала аўстралійскае першынство двойчы запар - у 2023 і 2024 гадах.

Яшчэ адна двухразовая чэмпіёнка аўстралійскага першынства Вікторыя Азаранка (24) прайграла ў стартавым паядынку італьянскай тэнісістцы Лючыі Бранцэці (76). Азаранка перамагала ў Мельбурне ў 2012 і 2013 гадах.

Першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца 26 студзеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі