Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2021, 09:13

Беларуска Дзінара Алімбекава заняла другое месца на этапе Кубка свету па біятлоне

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дзінара Алімбекава заняла другое месца ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе (Швецыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі беларуска ўступіла пераможцы з Нарвегіі Інгрыд Тандрэвальд 6,9 сек., дапусціўшы шэсць промахаў. Дыстанцыю скандынаўка пераадолела за 34 мін. 53,1 сек., з пяццю промахамі. Трэцяе месца ў немкі Францыскі Пройс (адставанне 11,1 сек., 6 промахаў).

Што датычыцца астатніх беларусак, то Ганна Сола заняла шостае месца (адставанне 24,9 сек., 8 промахаў), а Алена Кручынкіна - 27-я (адставанне 2 мін. 40,1 сек., 7 промахаў).

Усяго стартавалі 30 спартсменак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі