Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2023, 10:10

Беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла выйсці у 1/16 фіналу Australian Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку другога раўнда беларуска, якая займае 38-е месца ў сусветным рэйтынгу, за паўтары гадзіны ўступіла трэцяй ракетцы свету амерыканцы Джэсіцы Пегуле - 2:6, 6:7 (5:7). У 1/64 фіналу Аляксандра Сасновіч абыграла чэшскую тэнісістку Брэнду Фрухвіртаву (136-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:5, 6:2.

Двухразовая чэмпіёнка Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка (24) сустрэнецца ў 1/32 фіналу з аргенцінскай тэнісісткай Надзяй Падарошкай (191). У першым крузе Вікторыя Азаранка ўзяла верх над прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (203) - 6:4, 7:6 (7:3).

Пятая ракетка планеты Арына Сабаленка ў сваім другім матчы згуляе з амерыканскай тэнісісткай Шэлбі Роджэрс (51). У 1/64 фіналу Сабаленка выйграла ў чэшкі Тэрэзы Марцінцавай (74) - 6:1, 6:4.

На старце мужчынскага парнага разраду сапернікамі беларуска-германскага дуэта Ілья Івашка / Оскар Отэ будуць Таміслаў Бркіч з Босніі і Герцагавіны і эквадорац Гансала Эскабар.

Агульны прызавы фонд гэтага аўстралійскага першынства складае $51,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $2 млн. Турнір на адкрытых хардавых кортах "Мельбурн-Парка" завершыцца 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі