Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2020, 12:00

Беларуска Аліна Талай стала другой на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы ў Парыжы

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская бар'ерыстка Аліна Талай заняла другое месца на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы Meeting de Paris, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аліна Талай у фінальным забегу пераадолела 60 м з бар'ерамі за 7,97 сек., стаўшы другой. Беларуска паказала лепшы рэзультат сярод еўрапейскіх спартсменак у гэтым зімовым сезоне. Залаты медаль прэстыжнага турніру заваявала амерыканка Крысціна Клемонс (7,91 сек.). Замкнула тройку лідараў яе партнёрша па камандзе Пэйтан Чэдвік (8,08 сек.).

Беларускія спартсмены Віталь Парахонька і Хрысціна Ціманоўская не змаглі прабіцца ў фінальныя выступленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі