Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2019, 19:07

Беларус Віталь Міхайлаў заняў дзясятае месца на ЧЕ па канькабежным спорце ў Італіі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Віталь Міхайлаў заняў дзясятае месца на чэмпіянаце Еўропы па канькабежным спорце ў класічным мнагабор'і, які завяршыўся 13 студзеня ў Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ён набраў у суме выступленняў 115,074 бала.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся нідэрландскі спартсмен Свен Крамер (150,103 ачка), другое месца заняў яго партнёр па камандзе Патрык Руст (150,199 бала). Бронзавы медаль заваяваў нарвежскі канькабежац Сверэ Лундэ Педэрсэн (150,836 бала).

У класічным мнагабор'і мужчыны выступаюць на дыстанцыях 500 м, 1500 м, 5000 м і 10000 м, жанчыны на 500 м, 1500 м, 3000 м і 5000 м. За забег налічваюцца ачкі - за кожную секунду часу праходжання 500 м даецца 1 тыс. ачкоў. Час праходжання іншых дыстанцый дзеліцца на лік, на які гэта дыстанцыя даўжэйшая за 500 м і атрымліваецца колькасць балаў, што дабаўляецца да сумы ачкоў атрыманых за папярэднія дыстанцыі. Пераможцам становіцца канькабежац, які набраў найменшую суму. На заключную дыстанцыю дапускаюцца 8 спартсменаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі