Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь на II Еўрапейскіх гульнях прадставяць 227 спартсменаў

Спорт 14.05.2019 | 19:36
У час пасяджэння. Фота НАК Беларусі
У час пасяджэння. Фота НАК Беларусі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося пасяджэнне НАК Беларусі. Адным з асноўных пытанняў стала зацвярджэнне складу беларускай спартыўнай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Плануецца, што ў мультыспартыўным форуме, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня, у 15 відах спорту прымуць удзел 227 спартсменаў. Адбор на II Еўрапейскія гульні праводзіўся па ўстаноўленых еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту крытэрыях.

Імянны склад беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях будзе абнародаваны пазней, з улікам выканання спартсменамі планавых заданняў і рэзультатаў, паказаных на адборачных спаборніцтвах.

Таксама на пасяджэнні выканкама абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца бягучай дзейнасці НАК Беларусі, з дакладам аб стратэгіі развіцця хакея выступілі старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў і генеральны дырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.