Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2021, 11:18

Беларус Юрый Шчарбацэвіч выйшаў у фінал алімпійскага турніру па стральбе

2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Юрый Шчарбацэвіч прабіўся ў фінал спаборніцтваў па стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў кваліфікацыі беларускі стралок набраў 1176 ачкоў і ўвайшоў у лік васьмі фіналістаў, якія паспрачаюцца за алімпійскія медалі. Лепшы рэзультат у кваліфікацыйнай стадыі паказаў расійскі спартсмен Сяргей Каменскі, у актыве якога 1183 ачкі.

Фінал у гэтай дысцыпліне стралковага спорту адбудзецца сёння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі