Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2020, 10:59

Беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Кёльне

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (87-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайшоў у другі раўнд турніру ў нямецкім Кёльне з прызавым фондам 325 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў 1/16 фіналу беларус усяго за гадзіну ўпэўнена перайграў у дзвюх партыях нямецкага тэнісіста Даніэля Альтмаера (124) - 6:1, 6:0. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Ягора Герасімава будзе прадстаўнік Канады Фелікс Ожэ-Альясім, які займае 22-е месца ў рэйтынгу АТР. У асноўную сетку гэтых спаборніцтваў Ягор Герасімаў прабіўся, атрымаўшы дзве перамогі ў кваліфікацыі.

На турніры серыі "Чэленджэр" у турэцкім Стамбуле беларус Ілья Івашка (129) учора абыграў у двух сэтах турэцкага тэнісіста Ергі Кіркіна (503) - 6:2, 6:4. Беларускі тэнісіст у 1/8 фіналу згуляе з пераможцам матчу паміж прадстаўніком Францыі Эліётам Беншэтры (219-ы нумар рэйтынгу АТР) і туркам Джэмам Ількелем (215).

На старце парнага разраду Ілья Івашка і партугалец Фрэдэрыку Ферэйра Сілва сустрэнуцца з новазеландска-шведскім тандэмам Арцём Сітак / Андрэ Гёрансан.

На жаночым турніры ў чэшскай Остраве беларуска Вікторыя Азаранка і чэшка Караліна Мухава ў першым крузе парнага разраду прайгралі латвійска-расійскаму дуэту Алена Астапенка / Вера Званарова - 6:1, 4:6, 4:10. У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (14) сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж чэшскімі тэнісісткамі Барбарай Крэйчыкавай (85) і Тэрэзай Марыіцавай (121). Саперніца яшчэ адной беларускі Арыны Сабаленка (12) вызначыцца пасля матчу амерыканскай тэнісісткі Коры Гаўф (55) і прадстаўніцы Чэхіі Кацярыны Сіняковай (65).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі