Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2022, 15:31

Беларусь гатова аказаць дапамогу Расіі ў пастаўках спартыўнай экіпіроўкі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць дапамогу Расіі ў пастаўцы формы і іншай спартыўнай экіпіроўкі для правядзення спаборніцтваў, паведамляе ТАСС.

Аб гэтым у рамках дыскусіі "Спартыўная дыпламатыя: час вялікіх магчымасцей" на форуме "Здароўе нацыі - аснова працвітання Расіі" паведаміў прадстаўнік камітэта па развіцці індустрыі спорту пры Дзелавым цэнтры эканамічнага развіцця СНД у Беларусі Анатоль Сінькевіч.

"Сама вытворчасць тавараў у наш нялёгкі час прадугледжвае кааперацыю ў рамках СНД, ведамстваў, і сёння расійскае і беларускае міністэрствы спорту ўзаемадзейнічаюць. Цяпер ідзе падрыхтоўка да Спартакіяды па розных сідах спорту. Мы гатовы аказаць пасільную дапамогу па камплектацыі спартыўнымі вырабамі, формай і непасрэдна па арганізацыйным механізме", - сказаў Анатоль Сінькевіч.

Летняя Спартакіяда пройдзе ў Маскве, Казані і Санкт-Пецярбургу з 20 па 29 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі