Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2022, 09:02

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" уступілі "Зеніту" ў Адзінай лізе ВТБ

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" пацярпелі дзявятае паражэнне ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

17 лютага падапечныя Расцілава Вергуна ўступілі на пляцоўцы "Мінск-Арэны" аднаму з галоўных фаварытаў "банкаўскага" турніру "Зеніту" з Санкт-Пецярбурга з вынікам - 74:90 (20:17, 12:23, 16:25, 26:25). Самым рэзультатыўным у складзе "драконаў" стаў Яўген Белянкоў, які набраў 21 ачко.

У папярэдняй сустрэчы чэмпіёны Беларусі атрымалі другую перамогу ў гэтым сезоне, абыграўшы на арэне сталічнага Falcon Сlub краснаярскі "Енісей" з лікам 72:68.

У іншым сённяшнім матчы баскетбалісты "Астаны" ўступілі ў Нур-Султане лідару турніру казанскаму УНІКСу - 53:84. Казанскі клуб узначальвае турнірную табліцу, атрымаўшы 13 вікторый у 15 праведзеных сустрэчах. На адзін выйгрыш менш у піцерскага "Зеніта", 10 перамог атрымалі пераможцы мінулага сезона баскетбалісты маскоўскага ЦСКА. Мінскія "Цмокі" займаюць 11-е месца сярод 12 удзельнікаў Адзінай Лігі ВТБ. Свой наступны паядынак мінчане правядуць 6 сакавіка ў Казані.

Удзельнікі рэгулярнага чэмпіянату праводзяць двухкругавы турнір - матчы дома і ў гасцях. У канцы красавіка барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць 8 лепшых клубаў. У вырашальнай серыі мінулага сезона ЦСКА тройчы запар абыграў УНІКС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі