Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 снежня 2019, 11:58

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" перамаглі "Калеў" у Адзінай лізе ВТБ

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі першую перамогу ў Адзінай лізе ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля сямі паражэнняў запар 2 снежня "драконы" нарэшце дасягнулі вікторыі, перамогшы ў Таліне эстонскі "Калеў" з лікам 84:79 (20:24, 20:7, 20:27, 24:21). Першую чвэрць госці прайгралі з розніцай 4 балы, а ў другой згулялі значна мацней і пайшлі на вялікі перапынак з перавагай 9 ачкоў - 40:31. У трэцяй дзесяцімінутцы гаспадары кінуліся ў пагоню, скараціўшы разрыў да двух ачкоў, а ў апошнім перыядзе госці зноў былі лепшыя і выйгралі з перавагай 5 балаў.

Свой наступны матч "банкаўскага" турніру падапечныя Расціслава Вергуна правядуць 15 снежня ў гасцях у польскага клуба "Зялёна Гура".

Да гэтага, 11 снежня, "Цмокi" стартуюць у другім групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа выязным паядынкам з ізраільскім "Іроні".

Жаночая каманда "Цмокi-Мiнск" 4 снежня правядзе заключны матч групы Еўракубка ў гасцях у славацкага "Ружамберака". Пасля пяці тураў становішча ў гэтым квартэце такое: "Енісей" (Краснаярск, Расія) - 9 ачкоў, "Хатай" (Турцыя) - 9, "Цмокi-Мiнск" - 7, "Ружамберак" - 5. У плэй-оф выйдуць дзве лепшыя каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі