Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2019, 11:47

Барысаўскі БАТЭ прыме лонданскі "Арсенал" у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння правядуць першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць лонданскага "Арсенала". Гульня на полі "Барысаў-Арэны" пачнецца ў 20.55 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Аляксея Багі рыхтаваліся да старту сезона ў турэцкім Белеку, правёўшы там серыю кантрольных матчаў. Пасля заканчэння мінулага сезона барысаўскі клуб пакінулі некалькі ігракоў асноўнага складу, сярод якіх Мірка Іваніч, Неманья Мілунавіч, Міхаіл Гардзяйчук, Мікалай Сігневіч, Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько. Затое па-ранейшаму ў страі ветэран Аляксандр Глеб, які выступаў за лонданскі "Арсенал" 10 гадоў таму. Сярод навабранцаў БАТЭ Неманья Міліч, Боян Дубаіч і Дзмітрый Бяссмертны.

Футбалісты БАТЭ і "Арсенала" ў мінулым сезоне гулялі ў групе ЛЕ, тады двойчы поспех быў на баку "кананіраў" - 4:2 (У Барысаве) і 6:0 (у Лондане). Перад цяперашнім выездам у Барысаў футбалісты "Арсенала" ў гасцявым матчы 26-га тура англійскай прэм'ер-лігі абыгралі "Хадэрсфілд" (2:1) і займаюць 5-е месца ў турнірнай табліцы.

Сённяшні матч на полі "Барысаў-Арэны" будзе судзіць брыгада сербскіх арбітраў, якую ўзначальвае Срджан Ёванавіч.

Пасля заканчэння гульні будзе арганізавана бясплатная электрычка, якая адвязе балельшчыкаў у Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі