Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2021, 13:52

Барэц Магамедхабіб Кадзімагамедаў перамог Франка Чаміса ў паўфінале алімпійскага турніру

5 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў (74 кг) перамог прадстаўніка Італіі Франка Чаміса ў паўфінале алімпійскага турніру і гарантаваў сабе месца на п'едэстале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экс-кубінец пачаў актыўна і зарабіў бал за актыўнасць. Беларускі спартсмен адказаў двухбальным тэйкдаўнам. Да перапынку сітуацыя не змянілася.

У другім перыядзе беларускі атлет павялічыў сваю перавагу. Італьянцы падалі пратэст, але гэта толькі пагоршыла сітуацыю для іх спартсмена - 5:3. У канцы атлеты абмяняліся атакамі, але Магамедхабіб Кадзімагамедаў змог давесці схваткі да перамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі