Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2021, 09:19

Баксёр Уладзіслаў Смяглікаў спыніўся за крок ад медаля Гульняў у Токіа

30 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў спыніўся за крок ад п'едэстала Алімпіяды ў Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале спаборніцтваў беларус не змог саўладаць з новазеландскім атлетам Дэвідам Ньікам. Сапернік беларуса на працягу ўсёй сустрэчы валодаў перавагай і не ўпусціў яе да фінальнага гонга. Атлет з Добруша, для якога гэта была першая Алімпіяда ў кар'еры, спрабаваў выправіць сітуацыю, аднак сапернік не даў магчымасці яму перахапіць ініцыятыву. У выніку крыўднае паражэнне аднагалосным рашэннем суддзяў - 0:5.

У адпаведнасці з рэгламентам баксёрскага турніру ў Токіа, спартсмены, якія выйшлі ў паўфінал, гарантуюць сабе мінімум бронзавыя ўзнагароды Гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі