Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 снежня 2020, 11:31

Азаранка і Сабаленка намініраваны на тытул лепшай тэнісісткі года

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнародавала спіс шасці прэтэндэнтак на званне лепшай тэнісісткі 2020 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У іх ліку дзве прадстаўніцы Беларусі - дзясятая ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка, якая займае 13-е месца ў сусветным рэйтынгу. У мінулым сезоне Арына Сабаленка стала пераможцай трох турніраў пад эгідай WTA ў адзіночным разрадзе (Доха, Острава, Лінц), а разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс выйграла спаборніцтвы ў парным разрадзе ў Остраве. Вікторыя Азаранка перамагла турніры ў Нью-Ёрку, а таксама дабіралася да фіналу на US Open і спаборніцтвах у Остраве.

Акрамя беларусак на тытул лепшай тэнісісткі года прэтэндуюць Сафія Кенін (ЗША), Наомі Осака (Японія), Іга Свёнтэк (Польшча) і Сімона Халеп (Румынія).

Вікторыя Азаранка таксама прэтэндуе на прыз "Камбэк года", дзе яе канкурэнткамі з'яўляюцца Цвятана Піронкава (Балгарыя), Лаўра Зігемунд (Германія) і Патрыцыя Марыя Цыг (Румынія).

Вынікі галасавання журналістаў будуць аб'яўлены на наступным тыдні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі