Данііл Астапенкаў. Фота з архіва Getty Images
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Данііл Астапенкаў стаў чвэрцьфіналістам турніру серыі ATP Challenger у казахстанскім Шымкенце з прызавым фондам $63 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў другім раўндзе беларус перайграў у трохсэтавым паядынку прадстаўніка Бельгіі Бувайсара Гадамаўры - 6:2, 4:6, 6:4. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 15 мінут. У асноўную сетку гэтых спаборніцтваў Астапенкаў прабіўся праз кваліфікацыю, а ў 1/16 фіналу за тры гадзіны адолеў італьянскага тэнісіста Самуэле П'еры - 6:4, 5:7, 7:6 (8:6). У 1/8 фіналу парнага разраду Данііл Астапенкаў і яшчэ адзін беларус Сяргей Бетаў сустрэнуцца з казахстанска-малдаўскім дуэтам Дзяніс Яўсееў / Раду Албат.
Турнір у Шымкенце завершыцца 25 красавіка.-0-