Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лютага 2020, 14:00

Ягор Герасімаў упершыню ў кар'еры падняўся на 65-ю пазіцыю ў рэйтынгу ATP

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на 13-м месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), апублікаваным сёння, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка дайшла да чвэрцьфіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі і цяпер мае ў сваім актыве 2815 балаў. На 51-е месца ўзнялася экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (1051 ачко), на 119-й пазіцыі знаходзіцца Аляксандра Сасновіч (542), 142-е месца ў Вольгі Гаварцовай (433).

На гэтым тыдні Арына Сабаленка прыме ўдзел у турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Досе, дзе стартуе з другога раўнда. Там яе саперніцай будзе пераможца матчу паміж эстонкай Анет Кантавейт (22-і нумар сусветнага рэйтынгу) і латвійскай тэнісісткай Настассяй Севастовай (40).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8367 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 6076,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5200,

4. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4665,

5. Сафія Кенін (ЗША) - 4490,

6. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,

7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4301,

8. Серэна Уільямс (ЗША) - 3915,

9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3875,

10. Наомі Осака (Японія) - 3625.

Беларус Ягор Герасімаў пасля выхаду ў 1/4 фіналу турніру ў Марсэлі ўзняўся на 65-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў( АТР), набраўшы 809 заліковых балаў. Гэта лепшы паказчык у кар'еры 27-гадовага мінчаніна. Ілья Івашка мае 406 ачкоў і займае 133-ю пазіцыю, ва Уладзіміра Ігнаціка 101 ачко і 366-е месца.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 9720,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9395,

3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 7130,

4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7045,

5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5890,

6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя)- 4745,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 3885,

8. Матэа Берэціні (Італія) - 2860,

9. Гаэль Манфіс (Францыя) - 2860,

10. Давід Гафен (Бельгія) - 2555.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі