Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2018, 18:51

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Пекіне

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (16-ы нумар рэйтынгу WTA) атрымала другую перамогу на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне (прызавы фонд - $8,2 млн) і выйшла ў чвэрцьфінал, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу з 8-й ракеткай планеты Каралін Гарсіяй з Францыі Сабаленка выйграла - 5:7, 7:6 (7:3), 6:0. У першай партыі Арына ўступала 2:5, потым змагла дагнаць саперніцу, але ў выніку ўступіла.

У другім сэце Гарсія зноў вырвалася наперад 5:2, але беларуска не здавалася і зноў зраўнавала лік - 5:5. Затым справа дайшла да тай-брэйка, у якім поспех быў на баку Арыны Сабаленка.

У вырашальнай партыі яна адразу захапіла ініцыятыву і заслужана перамагла. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 20 хвілін.

Цяпер у барацьбе за выхад у паўфінал China Open Арына Сабаленка сустрэнецца з кітаянкай Ван Цян (28).

У 1/16 фіналу Арына Сабаленка перайграла іспанку Гарбінье Мугурусу (15) - 7:5, 6:4.

Спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы завершацца 7 кастрычніка.-0-

Фота Сіньхуа-БЕЛТА

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі