Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2019, 19:54

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзявятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку другога раўнда Арына Сабаленка сустракалася з сербкай Іванай Ёравіч (118-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і перамагла ў двух сэтах - 6:4, 6:0. У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска згуляе са швейцарскай тэнісісткай Беліндай Бенчыч (45).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33) сёння завяршыла выступленне ў Дубаі, уступіўшы ў 1/16 фіналу прадстаўніцы Кітайскага Тайбэя Се Шувэй (31) - 1:6, 2:6.

На мужчынскім турніры ў французскім Марсэлі беларус Ягор Герасімаў (161) у барацьбе за выхад у 1/8 фіналу гуляе з іспанцам Фернанда Вердаска (26).

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (247) у 1/16 фіналу турніру катэгорыі "Чэленджэр" сустрэнецца з брытанцам Джэем Кларкам (197).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі