Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2022, 17:03

Арганізатары "Мінскага паўмарафону-2022" чакаюць больш за 10 тыс. удзельнікаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары "Мінскага паўмарафону - 2022", які адбудзецца 11 верасня, чакаюць каля 11 тыс. удзельнікаў. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе галоўны забег на 21 км пройдзе па абноўленай трасе. Старт будзе дадзены ад стадыёна "Дынама", далей бегуны накіруюцца па праспекце Незалежнасці, павернуць на вуліцу Леніна да гарадской ратушы, Палаца спорту, з праспекта Пераможцаў спартсмены накіруюцца на праспект Машэрава, Старажоўку, цераз Траецкае прадмесце і вуліцу Куйбышава адправяцца на плошчу Перамогі і закальцуюць маршрут фінішам каля галоўнай спартыўнай арэны краіны.

Акрамя таго, менш падрыхтаваныя аматары бегу змогуць выпрабаваць свае сілы на дыстанцыях працягласцю 10 км і 5 км.

Першы "Мінскі паўмарафон" адбыўся ў 2013 годзе, пасля чаго было вырашана зрабіць яго традыцыйным. Свята спорту і здароўя збірае на сталічных цэнтральных вуліцах прафесіяналаў і аматараў бегу. У 2015 годзе ўпершыню ён сабраў больш за 16 000 удзельнікаў, праз год на старт выйшлі 20 тыс. бегуноў, у 2017 годзе дыстанцыі прабеглі 30 тыс. чалавек. Рэкордным стаў забег 2019 года, калі сталіца адчула дыханне больш як 40 тыс. бегуноў з 68 краін. У 2020 годзе традыцыйнае вераснёўскае мерапрыемства не адбылося па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі. У 2021 годзе паўмарафон вярнуўся, праўда, з абмежаваннямі па колькасці ўдзельнікаў - да 10 тыс. Тым не менш у Мінск прыехалі бегуны з 40 краін і 215 населеных пунктаў Беларусі. Як адзначаюць госці, з кожным годам якасць правядзення гэтага мерапрыемства расце.

"Мінскі паўмарафон" - адна з самых маштабных спартыўных падзей Беларусі. Гэта своеасаблівая візітная картка сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі